Ведаем - значыць памятаем, памятаем - значыць ведаем!

Помнікі яўрэям Ракава

Помнік яўрэям Ракава

спаленым нацыстамі ў сінагозе 4 лютага 1942 года

Перад вайной у Ракаве жылі 928 яўрэяў. Ракаў быў акупаваны войскамі вермахта ў чэрвені 1941 года, і акупацыя працягнулася 3 гады - да 4 ліпеня 1944 года.

               

У цэнтры Ракавав, на месцы былой сінагогі, спаленай у 1942 годзе разам з яўрэямі, у 1955 годзе быў устаноўлены сімвалічны памятны знак у выглядзе дрэва з абсечаным ствалом і сукамі.

4 лютага 1942 г. пад камандаваннем кашталяна паліцыі Ракава загналі ў «Халодную» сінагогу яўрэяў (адну з чатырох ракаўскіх сінагог) аблілі сінагогу бензінам і кінулі ўнутр будынкі гранаты. У гэты дзень згарэлі 928 яўрэяў (па розных ацэнках 920 - 950).

У ліпені 2005 года на яўрэйскіх могілках Ракава быў адкрыты помнік ахвярам Халакосту. На камені на беларускай, іўрыце і англійскай мовах выбіты тэкст: “Ахвярам нацызму. Тут увосень 1941 па-зверску закатаваны 112 яўрэяў вёскі Ракаў». Гэтае месца масавага забойства было выяўлена камісіяй па ўвекавечанні памяці ахвяр Катастрофы, заснаванай кіраўнікамі яўрэйскіх абшчын і арганізацый Беларусі. Надпіс недакладны, бо само забойства адбылося каля вёскі Бузуны, а гэтае месца — месца перапахавання.

Ракаўскі музей-галерэя братоў Янушкевічаў стаіць на месцы дома, у якім да 1942 года жыў пекар Ёсель Краснасельскі, сям'я якога загінула ў Ракаўскім гета. Да знішчэння гета яны склалі хатнюю маёмасць у медныя бочкі і закапалі. Пасля вайны падчас будаўніцтва гэтыя бочкі знайшлі, і цяпер хатняе начынне загінулай яўрэйскай сям'і стала часткай калекцыі бытавых прадметаў экспазіцыі музея.

звярнуць

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Пахавана 30 воіна і 15 партызан, якія загінулі ў 1944 г., пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аўтар: скульптар Скарынка П.К.

Гістарычныя звесткі: Абеліск устаноўлены на 3-х ступеністы пастамент. Агульная вышыня 3,5 м, падстава 2,5 х 2,8 м. На пярэднім баку абеліска - тры мармуровыя дошкі, замацаваныя вертыкальна адна над іншай. На верхняй дошцы тэкст: "45 воінаў Чырвонай Арміі і партызан загінуўшых у баях з нямецкімі акупантамі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы". На двух іншых - прозвішчы пахаваных. На версе абеліска - зорка на штыру.

Год узвядзення: 1965г.

   

 

звярнуць

Віртуальная экскурсія "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай Айчыннай вайны."

Віртуальная экскурсія

"Беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай Айчыннай вайны."

спасылка: https://yandex.by/video/preview/4426453299472049762

 

 

Віртуальная экскурсія

"Беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай Айчыннай вайны. Дарога вайны"

спасылка: https://warmuseum.by/exposition/zal-3-doroga-voyny/

звярнуць