Маршрут № 4 Дзівосны свет жывёльны

 

  1. Узрост: 2+
  2. Працяглаць маршрута:  16 км
  3. Від турызму:  веласіпедны або аўтамабільны
  4. Захапіце с сабой: пітную ваду, ежу для пікніка, плед, гігіенічныя прыналежнасці, буклет-маршрут, цацкі (мяч, бадмінтон і г.д).

Прадстаўляем Вашай увазе падарожжа ў дзіўны жывёльны свет нашых мясцін.

Адпраўляемся з Ракава ў накірунку вёскі Міхалова, 42-гі км трасы М7/М6.

Сядзіба «Коні-поні ўяўляе сабой сучасны загарадны комплекс на беразе ракі Яршоўка, дзе спалучаецца хатняя ўтульнасць і выдатны сэрвіс. Рака Яршоўка прыцягвае аматараў ціхага і спакойнага адпачынку. Тут можна выкупацца, заняцца рыбнай лоўляй, пазагараць ля вады. Гэта ідэальнае месца як для сямейнага адпачынку, так і адпачынку ў коле сяброў.

Да сядзібы адносіцца фермерская гаспадарка «Коні-поні», якое займаецца развядзеннем запражных коней і поні розных парод, у гаспадарцы жывуць такія рэдкія для Беларусі коні як Шайры і Фрызы, а таксама Валійскі поні.

Менавіта тут можна пакатацца на конях і пагутарыць з гэтымі дзіўна добрымі жывёламі. Адпачываючы на сядзібе Вас чакае займальная экскурсія па наваколлі ў дыліжансе, запрэжаных парамі коней, а ў зімовы перыяд - катанне на ліхой тройцы ў санях. А каб цікава праведзеныя дні засталіся ў памяці надоўга можна замовіць фотасесію.

На тэрыторыі сядзібы ёсць прасторная альтанка на 50 месцаў у цені старога дуба, дзе створаны ўсе ўмовы для адпачынку на прыродзе. Для самых маленькіх гасцей створаны выдатныя ўмовы пражывання і месцы для забаў. На тэрыторыі сядзібы ёсць спецыяльна абсталяваная дзіцячая гульнявая пляцоўка з батутам, горкай і басейнам. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае заапарк, дзе жывуць поні, казляняты, ягняты, трусы, а таксама птушыны двор. Забаўляльныя дзіцячыя святы і анімацыйная праграма з удзелам поні не пакінуць абыякавым не толькі дзяцей, але і іх бацькоў.

Цішыня і спакой навакольнай тэрыторыі, хатняя ўтульнасць і высокі ўзровень абслугоўвання, гасцінная абстаноўка, фатаграфіі, зробленыя падчас прагулкі ў казачнай карэце або дыліжансе - усё гэта пакіне прыемныя ўражанні пра адпачынак на сядзібе «Коні-поні».

Залатая Шпора - гэта конны клуб верхавой язды, у якім кожны знаходзіць што-небудзь сваё, няхай гэта будзе Рамантычнае Сярэднявечча або свабодныя прэрыі Дзікага Захаду.

Усіх, хто без розуму ад верхавой язды, і ўсіх, хто не ўмее ездзіць верхам, але вельмі хоча навучыцца, усіх, хто марыць цікава і з карысцю правесці час, атрымаць новыя яркія ўражанні запрашаюць наведаць стайню клуба “Залатая Шпора”!

 

Аднак, нягледзячы на прыемныя ўражанні, паважаныя бацькі, не забывайце пра бяспечныя паводзіны ў прыродзе.

Каб маршрут быў захапляльным і насычаным, мы сабралі для вас гульні, загадкі, вершы, музыку, а таксама аб'екты для назірання ў прыродзе, якія можна абмеркаваць з дзецьмі.

Прыемнага адпачынку!

 

АСЦЯРОЖНА, НАСЯКОМЫЯ 

РУХОМЫЯ ГУЛЬНІ НА ПРЫРОДЗЕ

НАЗІРАННІ Ў ПРЫРОДЗЕ

Пакінуць водгук і прапановы па прагулцы можна тут