Маршрут №1 Падарожжа да Іслачы

  • Узрост: 2+
  • Працяглаць маршрута: 13 км
  • Від турызму: веласіпедны або аўтамабільны
  • Захапіце с сабой: пітную ваду, ежу для пікніка, плед, гігіенічныя прыналежнасці, буклет-маршрут, цацкі (мяч, бадмінтон і г.д)

А пачнем наша падарожжа ўздоўж Іслачы з аграгарадка Ракаў. Тут дзецям можна паказать рэшткі гарадзішча,  якое местачкоўцы называюць «Валамі».


Звярніце ўвагу дзіцяці на пляцоўку гарадзішча. Яна знаходзіцца ў пойме ракі Іслач, авальная ўмацавана валамі і равамі. Вышыня валоў 2 метры, а глыбіня — 0,3-0,4 м. Вядома з канца 19 стагоддзя. Тут былі знойдзены рэшткі ляпнога і ганчарнага посуду. Удакладніце, ці ведае ваша дзіця: што такое ганчарны посуд? з чаго яго робяць? якія вырабы адносяцца да ганчарнага посуду?

Далей вас чакае займальнае падарожжа ў свет жывёл, якое будзе цікава і дарослым і дзецям. Па дарозе да Іслачы можна будзе наведаць міні-заапарк ў аграэкасядзібе "Коні-поні", дзе жывуць альпакі, ламы, міні ослікі, страусы і іншыя). Спытаеце ў дзіцяці, ці ведае ён гэтых жывёл.

Падчас экскурсіі можна з дзіцем пагуляць у розныя гульні, якія звазяны з жывеламі, напрыклад:

1) «Хто які голас падае?»

2) «Назаві ласкава»

3) «Хто ў каго?»

 Яшчэ там жа можна ўбачыць экспазіцыю старажытных конных сельскагаспадарчых прылад (ад старадаўняй сахі да коннага рухавіка).

Пасля аграсядзібы мы адпраўляемся да Іслачы на невялікую палянку на беразе ракі, дзе знаходзіцца маляўнічы пяшчаны абрыў, які спускаецца прама да вады. Спытаеце ў дзяцей: што такое рака? чым адрозніваецца рака ад возера? якія яшчэ рэкі Беларусі яны ведаюць? Наверсе, у цені дрэў, можна разбіць палатку, развесці вогнішча. Унізе - асвяжыцца ў прахалоднай вадзіцы. Побач са спускам - драўляны масток, з якога ў рэчку могуць скакаць дзеці. Усё тут ідэальна для іх: неглыбокая амаль празрыстая вада, пясчанае дно і невысокі масток. Вакол досыць месцы, каб пазагараць або пагуляць у гульні на свежым паветры: з сабой смела бярыце мячы, бадмінтон.

Рухомыя гульні на прыродзе пацешаць не толькі дзяцей, то і іх бацькоў. Гуляючы з дзецьмі, ваш выхадны адпачынак стане нечым большым, сапраўдным святам зносін бацькоў і дзяцей, які абавязкова запомніцца. І такі адпачынак захочацца абавязкова паўтарыць. Вось некалькі гульняў, у якія можна пагуляць з дзецьмі:

«Мама, тата, я і мячык»

Самыя займальныя, звыклыя і разнастайныя гульні можна арганізаваць з дапамогай мяча - тут усё залежыць ад фантазіі ўсіх членаў сям'і: валейбол, футбол, выкідала, лоўля мяча па крузе (усе вялікія і маленькія гульцы становяцца ў круг і пачынаюць перакідваць мячык па крузе. Тэмп паступова нарастае, а той, хто губляе мяч выбывае з гульні. Выйграе той, хто застаўся апошнім).

«Чур, у дрэва!»

Перад пачаткам гульні выберитетого, хто будзе вядучым з дапамогай лічылкі. Ён паўстае ў цэнтры паляны, астатнія ў дрэў. Кожнае дрэва, у якога размясціўся гулец, пазначце яркімі стужкамі або зрабіце адзнакі каляровымі крэйдамі. Затым гульцы пачынаюць пераходзіць ад дрэва да дрэва. Вядучаму трэба заняць свабоднае дрэва без гульца. Той, чыё месца занята, становіцца вядучым.

«Бабуля, ніткі заблыталіся»

Збярыце дарослых і дзяцей у круг. Гэта будзе «клубок». Вылучыце вядучага - «бабулю». «Бабуля» адварочваецца, а «клубок» трымаецца за рукі і «заблытваецца». Тут можна пераступаць праз рукі адзін аднаго, закручвацца, але выконваць галоўная ўмова: моцна трымаць адзін аднаго за рукі. «Бабуля» павінна разблытаць вясёлую кучу, так, каб зноў атрымаўся круг, пры гэтым рукі гульцоў разлучать нельга.

Падчас адпачынку на прыродзе можна папоўніць сваю скарбонку прыродных матэрыялаў. У лесе можна назбіраць шышак, галінак і кару дрэў, лісточкі, іголачкі соснаў. На беразе ракі, калі пашанцуе, можна знайсці ракавінкі. А пасля падарожжа змайстраваць разам з дзіцем падробку, якая будзе радаваць вас і нагадваць пра вяселы паход да Іслачы.

Каб маршрут быў захапляльным і насычаным, мы сабралі для вас гульні, загадкі, вершы, музыку, а таксама аб'екты для назірання ў прыродзе, якія можна абмеркаваць з дзецьмі.

Прыемнага адпачынку!

Яшчэ больш гульняў тут

Назіранні ў прыродзе

Мастацкае слова і назіранні ў прыродзе

Загадкі пра прыроду

Пакінуць водгук і прапановы па прагулцы можна тут