Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

ГАДУЕМ МАЛЕНЬКАГА ПАТРЫЁТА РАЗАМ

Мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту

  

ПЛАН

мероприятий по гражданско-патриотическому воспитанию обучающихся государственного учреждения образования «Раковский детский сад «Солнышко» Воложинского района"

№п/п

Мероприятие

Дата проведения

Ответственный

 

Организация и проведение мероприятий, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь, Дню Конституции Республики Беларусь, Дню единения народов России и Беларуси, иных государственных праздников и памятных дат

В течение года

Воспитатели дошкольного образования

 

Участие в районных, областных, республиканских мероприятиях гражданско-патриотической направленности

В течение года

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

 

Рассмотрение вопросов по состоянию гражданско-патриотического воспитания детей дошкольного возраста на совещаниях при заведующем, других методических мероприятиях

в течение года

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

 

Смотр-конкурс «Герб моей семьи».

Октябрь 

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

 

Консультации для родителей: «Детские народные подвижные игры как средство патриотического воспитания»

«Как воспитать маленького патриота»

«Растим будущих патриотов страны»

В течение года

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

Воспитатели дошкольного образования Ивинская Н.С., Савчук Т.Г.

 

Консультации для педагогов: «Воспитание патриотизма у детей старшего дошкольного возраста»

 

 

«Создание предметно-развивающей среды в группах для нравственно-патриотического воспитания детей старшего дошкольного возраста»

Сентябрь

 

 

 

Октябрь

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

 

Разработка интерактивных игр для детей дошкольного возраста по гражданско-патриотическому воспитанию

В течение года

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

Педагогический коллектив учреждения

 

Педпроект «Генеалогическое древо семьи», «Герб и девиз семьи»

В течение года

Заведующий

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

 

 Лекторий для родителей «Роль семьи в патриотическом воспитании», «Народные игры как средство в воспитании патриотических чувств у дошкольников», «Мы растим патриота»; «Моральное воспитание старших дошкольников»; «Традиции в семье»

В течение года

Заместитель заведующего по основной деятельности Вашкевич О.Б.

 

Заместитель заведующего

по основной деятельности                            (подпись)                           О.Б. Вашкевич

звярнуць

Рэкамендацыі па выкарыстанні дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі

Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ва ўстановах адукацыі і ва ўмовах сямейнага выхавання

Найважнейшым паказчыкам сфарміраванасці ў выхаванцаў грамадзянскасці і патрыятызму з'яўляецца веданне дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, разуменне яе ролі і значэння.

Вывучэнне дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі ажыццяўляецца з улікам узроставых пазнавальных асаблівасцей выхаванцаў.

Змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі прадугледжвае ў сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў) у рамках рэалізацыі задач адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» фарміраванне ўяўленняў аб:

* дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь,

* дзяржаўных святах і агульнарэспубліканскіх святочных днях,

* асноўных славутасцях малой радзімы і горада Мінска — сталіцы Рэспублікі Беларусь і інш.

У старэйшых групах выхаванцаў (ад 5 да 6 гадоў, ад 6 да 7 гадоў) у рамках рэалізацыі задач адукацыйнай вобласці«Дзіця і грамадства» фарміраванне ўяўленняў аб:

* Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь як адным з нацыянальных сімвалаў,

* элементах Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь,

* фарміраванне гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь,

* усведамленне сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь,

* умення выконваць правілы паводзін на цырымоніі ўздыму Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і інш.

Рашэнне вышэйназваных задач будзе найбольш эфектыўным у выпадку інтэграцыі зместу адукацыйных абласцей вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі: «Дзіця і грамадства», «Развитие речи и культура речевого общения», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Выяўленчае мастацтва», «Музычнае мастацтва», «Мастацкая літаратура» і інш.

Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь рэкамендуецца ажыццяўляць як у спецыяльна арганізаванай дзейнасці, рэгламентаванай тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі (гульня, занятак), тыпавым вучэбным планам спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, так і ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

Для азнаямлення выхаванцаў з дзяржаўнай сімволікай мэтазгодна выкарыстоўваць наступныя метады і прыёмы:

1. разгляданне ілюстрацый з выявай Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое суправаджаецца каментарыем педагагічнага работніка, тлумачэннем элементаў дзяржаўных сімвалаў, што дазволіць дзіцяці больш дакладна ўбачыць дэталі і адрозніваць іх;

2. разгляданне прадметаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь (вокладка пашпарта, пасведчанне аб нараджэнні, маркі, урадавыя ўзнагароды (пры сустрэчах з ветэранамі вайны і працы і інш.));

3. прыцягненне ўвагі выхаванцаў да выяў сімвалаў нашай дзяржавы, якія сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці; далучэнне іх да асобных, даступных дзіцячаму разуменню грамадскіх падзей, якія адлюстроўваюць стаўленне беларусаў да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;

4. тлумачэнне выхаванцам зместу Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь; праслухоўванне гімна ў спалучэнні з папярэднім каментарыем педагагічнага работніка аб тым, як трэба паводзіць сябе падчас гучання (выканання) гімна (слухаць стоячы, хлопчыкі здымаюць галаўныя ўборы);

5. гутаркі з выхаванцамі аб тым, дзе і калі выкарыстоўваецца дзяржаўная сімволіка (напрыклад, у святочныя дні на вуліцах вывешваюць сцягі, у гонар спартсменаў-пераможцаў гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і ўзнімаюць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь);

6. назіранне падчас прагулак і экскурсій за зменамі ў сваім населеным пункце напярэдадні дзяржаўных свят і святочных дзён з далейшым абмеркаваннем уражанняў выхаванцаў і інш.

У мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год праходзіць пад знакам Года гістарычнай памяці.

Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі прадугледжана фарміраванне ў выхаванцаў старэйшых груп (ад 5 да 6 гадоў; ад 6 да 7 гадоў) уяўленняў:

* аб славутасцях сталіцы Рэспублікі Беларусь (напрыклад, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны) і малой радзімы,

* скульптурна-архітэктурных аб'ектах, збудаваннях (напрыклад, помніках, мемарыяльных і гісторыка-культурных комплексах), узведзеных на тэрыторыі нашай краіны і прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны (напрыклад, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», манумент Перамогі, мемарыяльны комплекс «Курган Славы», «Прарыў», гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна»);

* людзях, якія праславілі Беларусь і інш.

Аб'екты славутасцей Рэспублікі Беларусь, творы мастацкай літаратуры па азнаямленні з Вялікай Айчыннай вайной педагагічныя работнікі вызначаюць самастойна з улікам рэсурсных магчымасцей установы адукацыі, яе тэрытарыяльнага размяшчэння.

З мэтай павышэння ўзроўню адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, недапушчальнасці генацыду ў адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі варта прымяняць розныя формы арганізацыі выхаванцаў (заняткі, гульні, экскурсіі, адукацыйныя праекты і інш.), метады і прыёмы (гутаркі, чытанне твораў мастацкай літаратуры і інш.), якія забяспечваюць фарміраванне:

- павагі і талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, бежанцаў, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, іх культуры і традыцый;

- уяўленняў аб іншых краінах і народах, іх разнастайнасці, асаблівасцях іх культуры, норм паводзін у розных культурах; павагі да нацыянальных культур іншых людзей, міралюбнасці;

- усведамлення таго, што ўсе людзі на Зямлі адна вялікая сям'я, а сама Зямля ​​наш агульны дом;

- усведамлення агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей і інш.

Фарміраванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму неабходна ажыццяўляць ў цесным супрацоўніцтве педагагічных работнікаў і бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў. На яркіх прыкладах свайго жыцця, працы, адносін да дзяржавы дарослыя дэманструюць дзіцяці, што на яго ўскладаюць надзеі не толькі родныя, але і грамадства ў цэлым. Формамі ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям'і могуць быць правядзенне кансультацый па пытаннях патрыятычнага выхавання дзяцей у сям'і, сумесных свят, экскурсій, рэалізацыя адукацыйных праектаў і інш.

У гэтых мэтах ва ўстановах адукацыі неабходна арганізаваць на пастаяннай аснове правядзенне ўрачыстых лінеек з абавязковым праслухоўваннем (выкананнем) Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, узняццем (вынасам) Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі ўстановы адукацыі (на пляцоўцы з устаноўленым флагштокам) у дні дзяржаўных свят і агульнарэспубліканскія святочныя дні (Дзень народнага адзінства, Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень Канстытуцыі, Дзень працы, Дзень Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). У выпадку, калі дзяржаўнае свята або святочны дзень з'яўляецца непрацоўным днём, урачыстае мерапрыемства праводзіцца ў апошні працоўны дзень да ўстаноўленай даты дзяржаўнага свята, святочнага дня.

Крыніца: ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ  ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ  РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ АРГАНІЗАЦЫІ Ў 2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ, ЯКІЯ РЭАЛІЗУЮЦЬ АДУКАЦЫЙНУЮ ПРАГРАМУ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ, АДУКАЦЫЙНУЮ ПРАГРАМУ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ НА ЎЗРОЎНІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ, АДУКАЦЫЙНУЮ ПРАГРАМУ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ НА ЎЗРОЎНІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ДЛЯ АСОБ З ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ НЕДАСТАТКОВАСЦЮ», зацвержанае намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 29 жніўня 2022 года.

 

звярнуць

Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022-2025 гады

Інтэрактыўныя гульні для дзяцей

Інтэрактыўная гульня для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту: МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ 

Інтэрактыўная гульня для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту: ЖЫВЁЛЫ БЕЛАРУСІ

Інтэрактыўная гульня для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту: СЦЯГ БЕЛАРУСІ

Інтэрактыўныя гульні, распрацаваныя педагогамі ўстаноў адукацыі Валожынскага і другіх раёнаў Мінскай вобласці:

1. ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці "Расінка" г. Валожына": "Играем - историю, традиции страны изучаем"

2. ДУА "Дзіцячы сад № 3 "Пралеска" г. Валожына": Квэст "Незвычайнае падарожжа з Дзедам Барадзедам"

3. ДУА "Дзіцячы сад № 3 г.Узда": Інтэрактыўны плакат "Слаўныя імёны Беларусі"

звярнуць

Інтэрактыўная гульня "Вывучаем Беларусь разам з Янінкай і Мікіткай"

У цяперашні час фарміраванне ў падрастаючага пакалення патрыятычных пачуццяў і свядомасці, грамадзянскіх якасцяў вылучаецца як прыярытэтная задача.

Установы дашкольнай адукацыі, з'яўляючыся пачатковым звяном сістэмы адукацыі ў нашай краіне, накіраваны на фарміраванне ў дзяцей першасных ўяўленняў пра навакольны свет, стаўленне да рэчаіснасці, даюць магчымасць адчуць сябе з самых ранніх гадоў грамадзянамі сваёй Айчыны.

Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў старэйшага ўзросту накіравана на фарміраванне ведаў аб родным горадзе, Беларусі, яе нацыянальных героях, дзяржаўнай сімволіцы, помніках гісторыі і культуры, а таксама цікавасці да духоўных каштоўнасцей  народа, усведамлення сваёй этнічнай прыналежнасці да пэўнай культуры, народу, нацыянальнай самасвядомасці.

Камп’ютэрная дыдактычная гульня дазваляе ў новай і займальнай для дзяцей дашкольнага ўзросту форме развіваць памяць, уяўленне, творчыя здольнасці, навыкі арыентацыі ў прасторы, лагічнае і абстрактнае мысленне.

Выкарыстанне інтэрактыўных гульняў дазваляе перайсці ад тлумачальна-ілюстраванага спосабу навучання да дзейнаснага, пры якім дзеці становяцца актыўнымі суб'ектамі, а не пасіўнымі аб'ектамі педагагічнага ўздзеяння. Менавіта гэта спрыяе свядомаму засваенню новых ведаў.

Задачы:

  1. прадставіць матэрыял, накіраваны на развіццё ў выхаванцаў цікавасці да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), фарміраванне ўяўленняў: аб прыродных сімвалах Беларусі, краіне – Рэспубліцы Беларусь, славутасцях радзімы; людзях, якія ўславілі Беларусь, іх дзейнасці;
  2. стварыць умовы для павышэння матывацыі ў выхаванцаў і іх бацькоў да вывучэння свайго роднага краю, краіны.

Мэтавая аўдыторыя – дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту іх бацькі.

Гульня мае аўдыё суправаджэнне, усе пытанні агучаны, што дазваляе дзецям выкарыстоўваць яе нават самастойна. Пры паўторным выкананні заданняў, маецца рандом.

Гульня распрацавана ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі па адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту.

Дадзеная гульня на цяперашні час прадстаўлена ў 5 частках:

1. "Сімвалы Беларусі".

2. "Герб, сцяг і гімн Беларусі".

3. "Нацыянальны касцюм беларусаў".

4. "Славутасці Беларусі".

5. "Родныя мясціны. Ракаў".

Можа выкарыстоўвацца ва ўстанове дашкольнай адукацыі як у спецыяльна арганізаванай дзейнасці (тып занятку – замацавальны), дэманструецца пры дапамозе мультымедыа, так і нерэгламентаванай дзейнасці (пры індывідуальнай рабоце з выхаванцамі з дапамогай ноутбука); вэб-дадатак таксама выкарыстоўваецца  для самастойнага выканання дома разам з бацькамі.

Распрацаваны вэб-дадатак дазваляе ўжываць яго на любой тэхніцы з выхадам у інтэрнэт (смартфонах, ЭВМ, ПЭВМ).

Спасылка на інтэрактыўную гульню: "Вывучаем Беларусь разам з Янінкай і Мікіткай"

 

звярнуць