Адукацыйны працэс у летні перыяд

Летні перыяд ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Лета - цудоўная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, адужэць, падрасці, пазнаць новае.

Якасная арганізацыя летняй работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, якая ахоплівае ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, дае шырокія магчымасці для ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў, развіцця ў іх пазнавальнай цікавасці, а таксама павышэння кампетэнтнасці бацькоў у галіне арганізацыі летняга адпачынку дзяцей.

Асноўная мэта работы ўстановы адукацыі ў летні перыяд - гэта стварэнне спрыяльных умоў для захавання і ўмацавання фізічнага здароўя выхаванцаў, у тым ліку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, іх эмацыйнага дабрабыту.

Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі ў летні перыяд:

1. фарміраванне культуры здароўя дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту сродкамі арганізацыі і правядзення комплекса мерапрыемстваў, у тым ліку стварэння здароўезберагальнага прадметна-развіваючага асяроддзя, накіраваных на павышэнне адаптыўных і функцыянальных манчымасцей арганізма выхаванцаў, у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

2. выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці на аснове практычнага прымянення дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту, у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, правіл бяспечных паводзін у працэсе рашэння праблемных (гульнявых) сітуацый у розных відах дзіцячай дзейнасці;

3. фарміраванне асноў эстэтычнай культуры выхаванцаў сродкамі музычнага і выяўленчага мастацтва, мастацкай літаратуры.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі арганізуецца работа па выяўленні ў законных прадстаўнікоў выхаванцаў патрэбнасці ў наведванні ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні перыяд.

Звяртаем вашу ўвагу, што ў час летніх канікул (з 1 чэрвеня па 31 жніўня) заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. Пры гэтым у адукацыйны працэс уключаюцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчага і мастацка-эстэтычнага напрамку, якія праводзяцца з выхаванцамі штодзённа на вуліцы за выключэннем неспрыяльных метэаралагічных умоў (дождж, моцны вецер і інш.).

У летні перыяд прадугледжваецца максімальнае знаходжанне дзяцей на паветры (праца з дзецьмі праводзіцца на вуліцы ў адпаведнасці з запланаванымі мерапрыемствамі ў плане рэалізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі). Прыём выхаванцаў ажыццяўляецца на вуліцы. Выхад дзяцей на вуліцу ажыццяўляецца пасля сняданку, (згодна з распарадкам дня).

Арганізацыя харчавання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з штогадовымі Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. У летні аздараўленчы перыяд важна забяспечыць сістэму мер, накіраваную на якасць арганізацыі рацыянальнага, збалансаванага харчавання, якое забяспечвае арганізм дзіцяці ўсімі неабходнымі яму харчовымі рэчывамі (бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, вітамінамі, мінеральнымі солямі) і энергіяй. У летні перыяд перавага аддаецца свежай гародніне, садавіне, сокам, у рацыён уводзіцца другі сняданак.

У летні перыяд асаблівая ўвага надаецца арганізацыі пітнога рэжыму, так як падчас спякоты запатрабаванне ў вадкасці ў дзіцяці істотна павялічваецца. Для арганізацыі пітнога рэжыму выхаванцаў выкарыстоўваецца негазаваная пітная вада прамысловай вытворчасці, фасаваная ў ёмістасці альбо кіпячоная вада, якая захоўваецца не больш за 4 гадзіны. Пітная вада павінна быць даступная дзіцяці на працягу ўсяго часу яго знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Яе выносяць на вуліцу, пры патрэбнасці дзіцяці ў піцці, разліваюць у пластмасавы посуд аднаразавага карыстання альбо шматразовы посуд для індывідуальнага карыстання дзіцем.

Асаблівасці арганізацыі здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ў летні перыяд.

Арганізацыя здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца цэлы год з 1 верасня па 31 жніўня.

У перыяд летніх канікул (3 1 чэрвеня па 31 жніўня) у адукацыйны працэс уключаюцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

Мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай накіраванасці ўключаюць:

ранішнюю гімнастыку;

рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на першай і другой прагулках;

актыўны адпачынак (фізкультурны вольны час, фізкультурныя святы, Дні здароўя);

самастойную рухальную дзейнасць выхаванцаў;

розныя формы арганізацыі пешага турызму для дзяцей ад 6 да 7 гадоў (экскурсіі, прагулкі, пешаходныя (турысцкія) прагулкі і інш.);

загартоўванне натуральнымі прыроднымі фактарамі (паветра, вада, рассеяныя прамяні сонца).

У летні перыяд ствараюцца спрыяльныя ўмовы для рухальнай актыўнасці дзяцей і ўзмацненні аздараўленчага ўздзеяння фізічных практыкаванняў. Усе кампаненты фізкультурна-аздараўленчай работы праводзяцца штодзень на паветры.

Мерапрыемствы мастацка-эстэтычнай накіраванасці ўключаюць:

выяўленчую дзейнасць выхаванцаў (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне, дзіцячы дызайн);

музычную дзейнасць выхаванцаў (забавы, святы);

азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.

З мэтай стварэння эмацыйнага камфорту дзяцей у летні перыяд мэтазгодным з'яўляецца:

уключэнне выяўленчай дзейнасці ў дзіцячыя святы;

правядзенне конкурсаў з рознымі намінацыямі, забаў, якія ўключаюць эксперыментаванне дзяцей з выяўленчымі, прыроднымі і дадатковымі матэрыяламі, садзейнічаюць фарміраванню (развіццю) і замацаванню ўяўленняў аб відах, жанрах мастацтва, сродках мастацкай выразнасці;

арганізацыя творчых майстэрняў, займальных гульнятэк, гульняў з вадой, пяском.

Пры арганізацыі ў летні перыяд музычнай дзейнасці з выхаванцамі важным з'яўляецца:

выкарыстанне музыкі ў розных кампанентах распарадку дня;

фонавае гучанне ўпадабаных дзецям вакальных і інструментальных твораў;

правядзенне музычна-дыдактычных гульняў, музычных віктарын і інш.;

уключэнне ў адукацыйны працэс музычных твораў, якія ўвасабляюць «летнія» вобразы (А. Вівальдзі, П. І. Чайкоўскага і інш.);

элементарнае музіцыраванне выхаванцаў (сола, ансамбль, аркестр);

самастойная музычная дзейнасць дзяцей (выкананне песень і танцаў, арганізацыя сюжэтна-ролевых гульняў з "музычнымі"сюжэтамі);

гульні з музычнымі інструментамі;

музычныя гульні-рэлаксацыі.

З мэтай фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў з улікам іх узросту важна ўключаць у змест забаў, свят і іншых мерапрыемстваў матэрыял, накіраваны на выхаванне паважлівых адносін выхаванцаў да гераічнага мінулага свайго народу, каштоўнасных адносін да жыцця і міру, павагі да абаронцаў Айчыны, да памяці загінуўшых воінаў, пачуцця гонару задасягненні сваёй краіны і інш.

У рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту ў летні перыяд асаблівае значэнне мае далучэнне дзяцей да твораў мастацкай літаратуры і фальклору. Творы мастацкай літаратуры і фальклору, якія рэкамендуюцца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, уключаюцца ў кампаненты распарадку дня і розныя віды дзіцячай дзейнасці.

ЛЕТА - гэта чароўная пара года, якая насычаная вяселлем, радасцю і цудоўным настроем!!!

 

Матэрыял падрыхтавала: Вашкевіч В.Б., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Крыніца: Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, у летні перыяд"

звярнуць