Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Музей “Беларуская хатка”

    З глыбіні стагоддзяў усе народы ў выхаванні вызначалі асноўную мэту - захаванне, умацаванне і развіццё добрых народных звычаяў і традыцый, перадача падрастаючаму пакаленню жыццёвага вопыту, назапашанага продкамі.

    Далучэнне да культуры і традыцый народа асабліва значна ў дашкольныя гады. З мэтай развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай культуры і традыцый беларускага народа ў нашай дашкольнай установе створаны музей "Беларуская хатка". Прадметы беларускага побыту, сабраныя ў музеі дапамагаюць педагогам ствараць умовы для раскрыцця здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту, іх творчых магчымасцей.

                                                     

звярнуць

Гісторыя ўстановы адукацыі

Наша ўстанова адукацыі была заснавана ў 1983 годзе. У 2009 годзе рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка", 2 лістапада 2022 года перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна".

Наш дзіцячы садок штогод чакае сваіх маленькіх выхаванцаў, для якіх ён становіцца другім "домам". Ва ўстанове адукацыі высокакваліфікаваныя спецыялісты імкнуцца падтрымліваць асобу кожнага дзіцяці, дапамагаюць немаўлятам знайсці адказы на ўсе магчымыя пытанні, аберагаюць і клапоцяцца аб дзецях і спасцігаюць разам з імі новыя веды.

У нашай установе адукацыі функцыянуе 7 узроставых груп. Маецца ў наяўнасці фізкультурная зала, музычная зала, інфармацыйна-метадычны кабінет, спортпляцоўка, 7 гульнявых пляцовак, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, кабінет настаўніка-дэфектолага, медыцынскі кабінет, ізалятар, харчблок.

Якасны адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі ажыццяўляе прафесіянальны педагагічны калектыў: загадчык, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнікі-дэфектолагі, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання.

Забеспячэнне бяспечных і здароўезберагальных умоў знаходжання дзяцей дашкольнага ўзросту - адна з галоўных задач нашай установы адукацыі.

 

звярнуць

Нашы традыцыі

За час існавання нашага дзіцячага сада, ва ўстанове адукацыі склалася шмат добрых традыцый, якіх мы ўсе з задавальненнем прытрымліваемся. Асаблівае  месца сярод такіх традыцый займае правядзенне ва ўстанове адукацыі розных святочных мерапрыемстваў, такіх як:

“Дзень ведаў”

“Новы год”

“Дзень абаронца Айчыны”

“8 Сакавіка”

“Дзень Перамогі”

“Да пабачэння, дзіцячы сад!”

“Дзень абароны дзяцей” і інш.

Таксама значнымі традыцыямі ў нашай установе з’яўляюцца:

  • дзіцячыя дні нараджэнні: віншаванне імянінніка і ўручэнне падарунка ад дзяцей сваёй узроставай групы
  • сумесныя дзіцяча-бацькоўскія выставы творчых работ: “Падарункі восені”, “Навагоднія паштоўкі”, “Кветачныя фантазіі” і інш
  • удзел у дабрачынных акцыях і мерапрыемствах (“Пакармі птушак зімой”, “Здай макулатуру – выратуй дрэва” і інш)
  • сумесны выраб навагодніх цацак, паштовак
  • творчая майстэрня па вырабу падарункаў, зробленых сваімі рукамі да святочных мерапрыемстваў
  • конкурсы малюнкаў (“Восень”, “Зіма”, “Вясна”, “Лета”)
  • удзел у фестывалі “Я - даследчык”.
звярнуць

Нашы дасягненні

2022/2023 навучальны год:

Дыплом ІІІ ступені раённага конкурса дапаможнікаў і сродкаў альтэрнатыўнай камунікацыі для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў намінацыі "Лепшы электронны дапаможнік, сродак альтэрнатыўнай камунікацыі" - КНОХІНАВА АНАСТАСІЯ МІХАЙЛАЎНА, настаўнік-дэфектолаг, малады спецыяліст. 

Дыплом ІІ ступені раённага конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Універсітэты маладога педагога - 2023" у намінацыі "Малады педагог дашкольнай адукацыі" - ЛЯВІЦКАЯ ДАР'Я АЛЕГАЎНА, выхавальнік дашкольнай адукацыі, малады спецыяліст.   

 

Дыплом удзельніка раённага этапу ХІІ фестываля-конкурса даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Я - даследчык" - ВАШКЕВІЧ САФІЯ, выхаванка старшай групы № 1 (кіраўнік працы - Вашкевіч Вольга Баляславаўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці).

 

Дыплом удзельніка раённага этапу ХІІ фестываля-конкурса даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Я - даследчык" - КЛІШУК САФІЯ, выхаванка старшай групы № 1 (кіраўнік працы - Саўчук Таццяна Рыгораўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі).

 

3-е месца ў раённым творчым онлайн конкурсе сярод педагагічных работнікаў устаноў адукацыі “Во имя жизни” у намінацыі "Плакат" - ЛЯВІЦКАЯ ДАР'Я АЛЕГАЎНА (выхавальнік дашкольнай адукацыі, малады спецыяліст)

 

Дыплом удзельніка першага тура раённага конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Валожынскага раёна - 2023" - САЎЧУК ТАЦЦЯНА РЫГОРАЎНА, намінацыя: "Выхавальнік дашкольнай адукацыі".

 

Дыплом удзельніка раённага інклюзіўнага фістывалю творчасці "Запалі сваю зорку" - Безручонак Георгій, выхаванец старшай групы інтэграванага навучання і выхавання (кіраўнік працы - Альшэўская Сандрына Аляксандраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі).

 

2021/2022 навучальны год:

Дыплом удзельніка абласнога этапу ХІ фестываля-конкурса даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Я - даследчык" - КАВАЛЕНКА КРЫСЦІНА, выхаванка старшай групы № 1 (кіраўнік працы - Грынкевіч Алена Мечыславаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі).

 

 

 

Дыплом удзельніка абласнога этапу ХІ фестываля-конкурса даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Я - даследчык" - МУСІК СТАНІСЛАЎ, выхаванец старшай групы № 1 (кіраўнік працы - Грынкевіч Алена Мечыславаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі).

 

Дыплом удзельніка раённага этапу ХІ фестываля-конкурса даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Я - даследчык" - ФЕДАРУК ВАЛЕРЫЯ, выхаванка старшай групы № 2 (кіраўнік працы - Бабранок Святлана Уладзіміраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі).

 

2-е месца раённага этапу рэспубліканскага конкурсу экалагічных фотаздымкаў і малюнкаў “Созидая, не разрушай!” у намінацыі "экалагічны малюнак "Горад, у якім я жыву" - ВАШКЕВІЧ САФІЯ ("Прогулка по Ракову") (кіраўнік працы - Вашкевіч Вольга Баляславаўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці).

 

 

 

 

 

 

 

звярнуць