Маршрут №6 "У крыжы"

  1. Узрост: 4+
  2. Працяглаць маршрута:  3,8-7,1 км
  3. Від турызму:  пешаходны, веласіпедны або аўтамабільны
  4. Захапіце с сабой: пітную ваду, галаўныя ўборы,  гігіенічныя прыналежнасці, буклет-маршрут.

У дашкольным узросце ствараюцца перадумовы для развіцця ў дзяцей цікавасці да аб'ектаў, якія валодаюць сапраўднай мастацкай і гістарычнай каштоўнасцю. Сярод разнастайнасці такіх аб'ектаў асаблівае значэнне мае архітэктура горада, у якім жыве дзіця. Як пластычны від мастацтва архітэктура наглядна ўвасабляе гуманістычныя ідэалы і даступная для непасрэднага ўспрымання старшых дашкольнікаў.

Таму маршрут наш пачынаецца з мясціны, якая носіць сярод местачкоўцаў назву “У Крыжы”. Зараз гэта помнік рэспубліканскага значэння.

Паданне, запісанае са слоў ракаўскіх старажылаў у пачатку 40-х гадоў 19 стагоддзя, сведчыць: яшчэ ў 15 стагоддзі аднаму з мясцовых жыхароў, хвораму і сляпому, з’явілася ікона Божае Маці з Прадвечным Богадзіцем. “Этот слепец, руководимый внутренним влечением, ушёл за местечко в селе, откуда долго возвратиться  не мог – заблудился. Усталый и томимый жаждою слепец, ища выхода из леса, неожиданно нашёл источник, в полуверсте за Раковом, из которого он утолил свою жажду, а затем прозрел. Прозревши, слепец стал на колени и возблагодарил Бога за чудесное исцеление, а при этом увидел на дереве у источника лик Божией Матери с Предвечным Младенцем”  (летопись Раковской Преображенской Церкви Минской губернии и уезда). Гэты чалавек, на якога сышла літасць Божая, сабраў ахвяраванні вернікаў і прыняў самы дзейсны ўдзел у заснаванні новага храма – Крыжаўздзвіжанскай царквы і сюды ж перадаў знойдзеную ім цудадзейную ікону Божае Маці.  “С той поры существует церковь у источника в Ракове, а с ней и явлённая икона, изливающая милости и чудеса всем искренно прибегающим с молитвою к Ней”.

У 1993 годзе каплічку з Крыжам усярэдзіне аднавілі, тэрыторыю вакол яе абгарадзілі, добраўпарадкавалі, а сёння, намаганнямі святара Спаса-Праабражэнскай царквы, па старых фотаздымках адбудоўваецца і драўляная царква. Сучасны стан Крыжа прываблівае людзей, застаўляе іх збочыць з шумнай трасы, адпачыць і, наталіўшы смагу святой вадой, прадоўжыць свой шлях.

Прадаўжаем яго і мы, праз якія –небудзь 500 метраў набліжаючыся да мястэчка, астаўляючы па правую руку праваслаўныя могілкі - ахоўваемая дзяржавай гісторыка-культурная каштоўнасць, мы выходзім  на галоўную вуліцу Ракава – Мінскую, на якой з левага боку размешчаны каталіцкія могілкі. Пры  ўваходзе на могілкі размешчана брама-званіца – трохпралетная арка з цэнтральным лучковым праездам. Па восі аркі стаіць, пабудаваная панамі Здзяхоўскімі ў 1862 годзе, каменная капліца святой Ганны – помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неаготыкі.

На цэнтральнай плошчы Ракава самым значным, бясспрэчна, з’яўляецца Праабражэнская царква, пабудаваная ў 1793 годзе з цэглы, прыклад архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.Праабрэженская царква – анданефавы прамавугольны ў плане храм з выцягнутай паўкруглай апсідай, да якой з паўночнага боку прымыкае рызніца, з паўднёвага – Нікольская капліца з трохграннай алтарнай часткай. Галоўны задні фасад завершаны франтонам і быў фланкіраваны вежамі (захаваліся першыя ярусы). Сцены расчлянёны пілястрамі і лучковымі вокнамі. Купал з галоўкай  на гранёным барабане надбудаваны пазней. Унутраная прастора перакрыта  цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпрыжыннымі аркамі. Над цэнтральным уваходам у асноўнае памяшканне – хоры, якія апіраюцца на трохпралётную аркуду.

Перад царквой, па яе падоўжанай восі, пабудавана двух’ярусная пірамідальная брама. Ніжні ярус уяўляе сабой арку, верхні – чатырохгранны аб’ём са скразнымі арачнымі праёмамі. Пакрыццё мае характэрныя для старажытнарускага дойлідства хвалепадобныя схілы.

Наступным пунктам у нашым краязнаўчым падарожжы з’яўляецца будынак касцёла, які прадстаўляе  сабой трохнефавую двухвежавую базіліку з трансептам і паўкруглай апсідай. Аб’ём цэнтральнага нефа накрыты двухсхільным дахам. На голоўным фасадзе шчыт з зубчатым абрамленнем. Бакавыя больш нізкія нефы накрыты аднасхільнымі дахамі, вылучаны на галоўным фасадзе двух’яруснымі вежамі ( чацвярык на чацвярыку), завершанымі высокімі шпілямі. Галоўны ўваход вырашаны парталам у выглядзе стрэльчатай аркі з акном-ружай над ёй. У архітэктурным афармленні касцёла шырока выкарыстаны элементы готыкі – ступеньчатыя контрфорсы, высокія стрэльчатыя вокны і нішы, зубчастыя фрызы. У інтэр’еры – стральчатыя скляпенні. Касцёл – помнік архітэктуры неаготыкі. Поўная  назва касцёла – Ракаўскі рымска-каталіцкі парафіяльны касцёл у імя Св.Духа і Маці Божай Ружанцовай. Першы касцёл, драўляны, быў пабудаваны з сасновага таварнага дрэва віленскімі  ваяводамі князя Іеранімам і Канстанцыяй Сапегавай Сангушкамі 1 студзеня 1676 года, аб чым сведчаць дакументы, складзеныя ў галоўным трыбунале Вялікага Княства Літоўскага 18 мая 1686 года. У 1808 годзе пад час пажару ў Ракаве касцёл згарэў. На яго месцы стараннем тагачаснага вікарыя ракаўскага Дамініканскага кляштара іераманаха Севасцяна Сіпайлы на добраахвотныя ахвяраванні ў 1809 года была пабудавана драўляная капліца, а ў 1824 годзе на ахвяры Ружанцовага брацтва пабудаваны драўляны касцёл на каменным падмурку “даўжынёй 36 аршын і вышынёй 8 і 1\4 аршына”. Гэты ксцёл быў разбураны 14 красавіка 1904 года, а на яго месцы пабудавалі новы, каменны з белай цэглы. Цэглу прывозілі з Літвы чыгункай да станцыі Валожын, а адгэтуль фурманкамі дастаўлялі ў Ракаў. Кіраваў  будоўляй тагачасны пробаршч кс. Эўстафій Карповіч. Вялікія ахвяры на будову ўнеслі мясцовыя паны Здзяхоўскія, Булгакі, Друцка-Любецкія і ўсё мясцовае насельніцтва. 18 мая Карповіч заклаў і асвяціў вуглавы камень пад будову новай святыні. У 1906 годзе будаўніцтва было паспяхова закончана і 1 кастрычніка касцёл быў асвечаны ў імя Найсвяцейшай Марыі Панны Ружанцовай і Зыходу Св. Духа. Касцёл быў асвечаны з дазволу кіраўніка Магілёўскай Архідыяцэзіі пралата Дзянісевіча ксяндзом Карповічам. Даўжыня касцёла – 56  аршын, шырыня – 36 і вышыня 26 аршын. У касцёле 13 вялікіх акон, жалезныя рамы для якіх былі зроблены фабрыкай Гастыньскага ў Варшаве. Паводле архіўных дадзеных (Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна) на 30.11.1945 года ў Ракаве дзейнічаў касцёл, у якім служыў кс. Вацлаў Сенк. У канцы 1949 года касцёл быў зачынены іперададзены пад зернесховішча Паморшчынскаму спірзаводу. У канцы 3-га квартала 1954 года вярнуўся з высылкі былы ксёндз Ракаўскага касцёла, 1890 года нарадждэння – Ян Такарскі. Па стане на той час Ракаўская парафія налічвала тысячу чалавек. Вернікі звярталіся да ўладаў са шматлікімі просьбамі вярнуць ім Ракаўскі касцёл. Просьбы гэтыя не былі задаволены. Адно што  дазволілі – весці богаслужбу ў капліцы С.Ганны. 09.03.1956 года кс.Ян Такарскі атрымаў дазвол на справаванне святых сакрамантаў. Будынак Ракаўскага касцёла вернікі атрымалі ў 1993 годзе.

На правым беразе возера нашаму погляду адкрываецца яшчэ адзін храм, самы малады ў Ракаве, але які збірае ў сваіх сценах значную частку мясцовых вернікаў – хрысціян веры евангельскай (падыйсці бліжэй да храма можна па вуліцы Азёрнай). Гісторыя ракаўскай царквы ХВЕ не такая ўж і вялікая. Яна пачала афіцыйна існаваць з 1992 года (абшчына  была была зарэгістравана ў Валожынскім райвыканкаме), калі да нас з Саюза  ХВЕ быў накіраваны прасвітар Юрый Панько. У Ракаве пачалі праводзіцца богаслужэнні.  Будаўніцтва Дома малітвы “Божая ласка” пачалося ў 1993 годзе. Удзел у ім прымалі вернік гэтай царквы.

Выкарыстаныя крыніцы: краязнаўчы  турыстычны маршрут  “Ракаўскі  шлях” Н.В. Пахолка,  ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”.

Варта звярнуць увагу дашкольніка на адрозненне пабудоў па вонкавым выглядзе. З якога матэрыялу яны зроблены? Ці адрозніваюцца па колеру, вышыні, велічыні?

Часам бацькі губляюцца, не ведаючы, што адказаць падрастаючым дзецям на пытанні пра Бога і Храм. Як быць з малымі 3-4 гадоў? Як адказваць ім лаканічна і даступна, тлумачачы парой невытлумачальнае?

Дзіцячыя пытанні пра Бога і Храм - што адказаць бацькам? раіць святар

Пакінуць водгук і прапановы па прагулцы можна тут