Апякунскі савет

У 2023/2024 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна" функцыянуе апякунскі савет у наступным складзе:

  1. Сафронава Анастасія Мікалаеўна, старшыня апякунскага савета.
  2. Бібік Святлана Міхайлаўна.
  3. Бохан Вольга Аляксандраўна.
  4. Вашкевіч Вольга Баляславаўна
  5. Саўчанка Ганна Аляксандраўна
  6. Федаровіч Ірына Ігараўна.
  7. Пагоцкая Таццяна Аляксандраўна.
  8. Жэрко Вольга Рыгораўна, сакратар апякунскага савета.

Апякунскі савет ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна" з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця.

Задачы дзейнасці апякунскага савета:

1. садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі, прыцягненні грашовых сродкаў у выглядзе добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб (далей - грашовыя сродкі) для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.

2. распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі.

3. садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.

4. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання прыцягнутых грашовых сродкаў па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі.

5. садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

6. мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.

Грашовыя сродкі залiчваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дзяржаўных сродкаў, які адкрыты ўстанове адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета, узгодненым з кіраўніком установы на:

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прыборы, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп'ютэры, камп'ютэрныя сеткі, аўдыёвізуальныя сродкі і іншыя матэрыяльныя аб'екты, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм);

- удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прыналежнасці);

- правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

- іншыя мэты, якія не забаронены заканадаўствам, у тым ліку цякучы рамонт, арганізацыя пітнога рэжыму, набыццё пасцельных прыналенасцей, прадметы асабістай гігіены (сурвэткі, туалетная папера, іншыя прадметы першай неабходнасці), уборачнага інвентара, мыйных сродках, сродкаў дэзінфекцыі.

Улік паступлення і расходавання грашовых сродкаў і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні вядзецца ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу апякунскага савета.

Штогод справаздача апякунскага савета аб дзейнасці і выкарыстанні маёмасці, у тым ліку і грашовых сродкаў, разглядваецца і заслухоўваецца на сходзе апякунскага савета.

Штоквартальна справаздача аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі.

Разліковы рахунак апякунскага савета ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна":

БІК AKBBBY21500 BY51AKBB36329060516536000000

код банка 601 ЦБУ №605 філіял № 500,

Мінскае ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», УНП 690588941

Упраўленне па  адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама

(Для Ракаўскага дзіцячага сада)

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ!!!

Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскага савета ўстановы адукацыі  Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:

8017 72 69181 - ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна".(прыем вядзе Шыбаловіч Наталля Пятроўна, загадчык). Час працы тэлефона панядзелак-пятніца з 8.30 да 13.00, з 14.00 да 17.30.

8017 72 68975 - упраўленне па  адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама (прыём вядзе Крыкала Таццяна Мікалаеўна, начальнік упраўлення).

Час працы тэлефона "гарачай лініі":

панядзелак - пятніца з 8.30 да 13.00, з 14.00 да 17.30.