Як ажыццяўляецца спонсарская і іншая дапамога ўстанове дашкольнай адукацыі

 

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 года № 146 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі" (са зменамі і дапаўненнямі ў рэд. пастановы № 138 ад 02.06.2022) для вырашэння актуальных задач установы дашкольнай адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з апякунскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў.

Пры гэтым на падставе пункта 24 вышэйпаказанага Палажэння грашовыя сродкі фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дзяржаўных сродкаў, які адкрыты ўстанове адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета, узгодненым з кіраўніком установы. Такім чынам, бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы дашкольнай адукацыі.