План апякунскага савета на 2023/2024 навучальны год

                                                                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                                                                            Пратакол агульнага сходу  
                                                                                                       апякунскага савета №1

                                                                                                 18 верасня  2023 г.

 

ПЛАН
работы апякунскага савета
на 2023/2024 навучальны год

 

№ п/п

План работы

Тэрмін выканання

Адказны

Сход апякунскага савета

1

Агульны сход апякунскага савета

1. Выбары сакратара апякунскага савета на 2023/2024 навучальны год.

2. Справаздача аб фарміраванні і выкарыстанні грашовых сродкаў апякунскага фонду за 2022/2023 навучальны год.

3. Зацвярджэнне плана работы апякунскага савета на 2023/2024 навучальны год

4. Абмеркаванне механізму фарміравання апякунскага фонду і зацвярджэнне плана расходавання сродкаў апякунскага савета на 2023/2024 навучальны год

Верасень 2023 года

 

 

 

 

 

 

 

Старшыня апякунскага савета

 

 

2

Агульны сход апякунскага савета

1. Аб выкананні рашэнняў пратаколу апякунскага савета №1

2. Аб набыцці навагодніх падарункаў для дзяцей усіх узроставых груп.

3. Аб арганізацыі дапамогі ў падрыхтоўцы памяшканняў установы дашкольнай адукацыі да навагодніх святаў.

4. Аб выкананні плана па зборы другаснай сыравіны на 2023/2024 навучальны год.

Снежань
2023 года

 

 

 

 

 

Старшыня апякунскага савета

3

 Агульны сход апякунскага савета

1. Аб выкананні рашэнняў пратаколу апякунскага савета №2

 2. Аб арганізацыі выпускных ранішнікаў “Да пабачэння, дзіцячы сад”.

3. Аб садзеянні ў падрыхтоўцы ўстановы дашкольнай адукацыі да летняга аздараўленчага перыяду, стварэнні бяспечных умоў на тэрыторыі.

4. Аб вызначэнне аб'ектаў для рамонту будынка ўстановы ў летні перыяд 2024 года. Аказанне дапамогі ў рамонтных работах, якія праводзяцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Май
2024 года

 

 

 

 

 

 

Старшыня апякунскага савета

4

 

Садзеянне ўстанове дашкольнай адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, у забеспячэнні якасці адукацыі

На працягу года

Члены АС

5

Удзел у арганізацыі фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў

На працягу года

Члены АС

6

Удзел у арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў:

-арганізацыя конкурсаў сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў;

-арганізацыя экскурсій, прагулак-паходаў.

На працягу года

Члены АС

7

Удзел у традыцыйных мерапрыемствах па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі

кастрычнік, красавік, жнівень

Старшыня апякунскага савета, члены АС

8

Інфармацыйна-асветніцкая праца з бацькоўскай грамадскасцю аб дзейнасці апякунскага савета праз размяшчэнне буклетаў ў групах, інфармацыі на афіцыйным сайце ўстановы

 

На працягу года

       Сакратар

 апякунскага савета

 

Старшыня апякунскага савета                                              А.М.Сафронава
Загадчык дзяржаўнай установай
адукацыі “Ракаўскі дзіцячы сад
“Сонейка” Валожынскага раёна”
___________Н.П.Шыбаловіч
________________2023 года