Рэалізацыя праекту

Экскурсія ў краму "Незвычайны"

Выхаванцы сярэдняй групы дзяржаўнай установы адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" разам са сваім выхавальнікам - Таццянай Рыгораўнай, апынуліся ў незвычайным месцы нашага мястэчка - краме "Незвычайны". Гэта крама і сапраўды адпавядае сваёй назве - у краме прадаюцца тавары розных катэгорый - ад прысмакаў і дзіцячых цацак да будаўнічых матэрыялаў. Дзеці з задавальненнем разглядалі яркія вітражы з рознымі таварамі, а самым запамінаючым і прыемным для іх сталі смачныя салодкія пачастункі ад супрацоўнікаў крамы.

звярнуць

Экскурсія "Мая вуліца"

Выхаванцы другой малодшай групы адправіліся на экскурсію па вуліцах Піянерскай і Севернай аграгарадка Ракаў. Дзеці, ідучы ўздоўж дарогі, з цікавасцю разглядалі хаты, называлі матэрыялы, з якіх яны пабудаваны. Па дарозе ім сустракаліся драўляныя, цагляныя, блочныя будынкі. А яшчэ немаўляты з задавальненнем разглядалі аўтамабіль залацістага колеру, які стаяў каля станцыі тэхнічнага абслугоўвання. Дзеці абмяркоўвалі паміж сабой тое, што ім больш за ўсё спадабалася на экскурсіі: розныя віды кветкак, аўтамабілі, трактары і многае другое.

Вярнуўшыся з экскурсіі, выхаванцы намалявалі малюнкі сваіх хат і напісалі ліст сваім аднагодкам з Любанскага і Чэрвенскага раёнаў Мінскай вобласці.

звярнуць

Пажарная частка

Выхаванцы нашай установы адукацыі прадаўжаюць знаёміцца са сваімі аднагодкамі па перапісцы з другіх раёнаў Мінскай вобласці. У гэты раз выхаванцы другой малодшай групы № 1 разам са сваім выхавальнікам адправіліся з экскурсіяй на пажарную частку нашага аграгарадка.

Дзеці пазнаёміліся з супрацоўнікамі пажарнай часткі, паслухалі аповед пажарнага пра асаблівасці працы ратавальнікаў, убачылі сваімі вачыма атрыбуты, неабходныя для працы пажарных. Але, самым значным для дзяцей было тое, што кожны з іх мог уявіць сябе ў ролі шафёра пажарнай машыны.

Вярнуўшыся ў дзіцячы садок, дзеці яшчэ доўга абмяркоўвалі свае ўражанні ад экскурсіі, а пасля напісалі лісты сваім новым сябрам з Копыльскага і Слуцкага раёнаў Мінскай вобласці.

  

 

звярнуць

Ракаўскі цэнтр народнай творчасці

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукцыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" здзейснілі экскурсію ў Ракаўскі цэнтр народнай творчасці, дзе дзеці пазнаёміліся з шырмавым тэатрам, а таксама з беларускімі паясамі, якія вырабляе адзін з супрацоўнікаў цэнтру - народны майстар Беларусі па ткацтве паясоў - Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна.

Дзеці паспрабавалі кіраваць лялькамі шырмавага тэатру, сталі ўдзельнікамі прагляду лялечнага спектаклю па матывам беларускай народнай казкі "Вяселле мухі".

Сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад наведанай экскурсіі дзеці падзяліліся ў лістах да сваіх аднагодкаў з дзіцячых садоў Маладзечанскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці.

 

звярнуць

Сустрэча з музыкантам-аматарам з аг. Ракаў

У нашым аграгарадку Ракаў жыве мноства таленавітых людзей: акцёры, мастакі, музыканты і інш. І вось аднаго з такіх таленавітых аднавяскоўцаў мы запрасілі на сустрэчу ў дзіцячы сад.

Смірноў Кірыл Валер'евіч - музыкант-аматар, які жыве ў аг. Ракаў, вельмі таленавіты і добры чалавек. Ён паказаў дзецям сваю багатую калекцыю музычных інструментаў, расказаў пра кожны з інструмент, сыграў на іх чароўныя мелодыі. Дзеці з захапленнем паслухалі "міні-канцэрт", акунуліся ў незвычайны музычны свет, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі музыкантаў.

Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з музыкантам-аматарам выхаванцы падзяліліся ў лістах да сваіх аднагодкаў з Барысаўскага і Вілейскага раёнаў.

 

звярнуць

Святая крыніца ў аг. Ракаў

У дзяржаўнай установе адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" прадаўжаецца рэалізацыя сацыяльна-педагагічнага праекту "Ліст сябру".

У гэты раз выхаванка сярэдняй групы Вашкевіч Сафія, разам са сваім малодшым брацікам і мамай, адправілася на экскурсію да Святой крыніцы, якая знаходзіцца пры ўездзе ў аграгарадок Ракаў.

Дзяўчынка ад сваёй маці пачула дзівосную легенду пра гэтае месца, паглядзела на Святую крыніцу сваімі вачамі і нават паспрабавала вадзіцы з яе.

Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі да Святой крыніцы ў Ракаве дзяўчынка падзялілася ў лісце да сваіх аднагодкаў з дзіцячых садоў Нясвіжскага, Клецкага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці.

 

 

звярнуць

Беларускі народны тэатр лялек - БАТЛЕЙКА

Выхаванцы ДУА "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" наведалі Ракаўскі цэнтр народнай творчасці, дзе іх пазнаёмілі з беларускім народным тэатрам лялек - БАТЛЕЙКАЙ.

Супрацоўнікі цэнтра прапанавалі дзецям цікавае падарожжа ў свет беларускай батлейкі. Выхаванцы дзіцячага сада з вялікім задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль, паслухалі казку на роднай мове, палюбаваліся прыгажосцю лялек і нават пакіравалі імі.

Свае ўражанні ад экскурсіі дзеці адлюстравалі ў лісце і малюнках сваім аднагодкам з устаноў дашкольнай адукацыі Дзяржынскага, Стаўбцоўскага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці.

            

               

    

звярнуць

Міні-музей "Беларуская скарбонка"

Першы ліст выхаванцы нашага дзіцячага сада атрымалі ад педагогаў і дзяцей сярэдняй групы дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад в.Аксакаўшчына".

У сваім лісце педагогі і выхаванцы пазнаёмілі нас з міні-музеем "Наша спадчына", які знаходзіцца на тэрыторыі дашкольнай установы. Дзеці ў лісце паведамілі нам, якія экспанаты іх больш за ўсё ўразілі, а таксама прыслалі свае малюнкі, у якіх адлюстравалі найбольш цікавыя рэчы свайго міні-музея.

У адказ нашы педагогі і выхаванцы вырашылі пазнаёміць новых сяброў з экспанатамі нашага міні-музея "Беларуская скарбонка", а свае ўражанні адлюстравалі ў малюнках і фатаграфіях. Таксама лісты са сваімі ўражаннямі ад экскурсіі ў музей дзеці адправілі аднагодкам з ДУА "Навасельскі яслі-сад", ДУА "Мачулішчанскі дзіцячы сад №3" Мінскага раёну.

Нашы выхаванцы з нецярпеннем чакаюць новых лістоў ад новых сяброў з устаноў дашкольнай адукацыі іншых раёнаў вобласці.

1637328897256

1637328897237

1637328897207

1637328897179

   

                  

                                     

 

звярнуць