АНОНС!!! Педагагічны марафон

17.04.2023

У 2023 годзе з мэтай умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы, папулярызацыі і ўкаранення эфектыўных педагагічных практык, 17 - 23 красавіка 2023 года пройдзе XII педагагічны марафон "Педагог – прафесія мірная и стваральная".


Удзел у мерапрыемствах Педмарафона павінна стаць адным з важных этапаў ва ўдасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі.

Педмарафон уключае тэматычны тыдзень:

  • панядзелак – Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі і Дзень школьнага бібліятэкара;
  • аўторак – Дзень настаўніка-прадметніка, Дзень маладога педагога, Дзень майстра вытворчага навучання;
  • серада – Дзень класнага кіраўніка, Дзень куратара вучэбнай групы, Дзень работніка ўстановы дадатковай адуцкацыі дзяцей і моладзі;
  • чацвер – Дзень педагога-псіхолага, Дзень педагога сацыяльнага і Дзень работніка спецыяльнай адукацыі;
  • пятніца – Дзень кіраўніка, Дзень спецыяліста раённага вучэбна-метадычнага кабінета.