8 САКАВІКА - Міжнародны жаночы дзень

08.03.2023
6 і 7 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя самым дарагім, самым каханым і самым добрым жанчынам для кожнага дзіцяці - МАМАЧКАМ І БАБУЛЯМ! Дзеці з вялікім задавальненнем чакалі на свята сваіх мам, бабуль і сястрычак, для якіх падрыхтавалі музычныя віншаванні: песні, вершы, танцы, тэатралізаваныя паказы. Ну і канешне, фіналам свята, па традыцыі стала ўручэнне мамам і бабулям святочных паштовак, зробленых сваімі рукамі.