Дзень абаронца Айчыны

23.02.2023
Сёння ў нашай установе адукацыі адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святу - Дню абаронцаў Айчыны. Выхаванцы разам з педагогамі больш падрабязна пазнаёміліся з ваеннымі прафесіямі, падрыхтавалі паштоўкі для сваіх тат і дзядуляў, тат і мам - ваеннаслужачых, расказвалі вершы і спявалі песні. Значнай падзеяй свята стала сустрэча выхаванцаў рознаўзроставай групы з ваеннаслужачымі воінскай часткі 01266, якія расказалі дзецям пра гісторыю свята Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.