Раённае метадычнае аб'яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна

31.01.2023
31.01.2023 года ў нашай установе адукацыі праведзена паседжанне раённага метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна па тэме "Маральна-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі музычнай дзейнасці". Музычны кіраўнік Пякарская Т.І. прадэманстравала ўдзельнікам метадычнага аб'яднання музычную забаву з выхаванцамі старэйшай групы "Наша хата пацехамі багата" па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры. Музычныя кіраўнікі раёна абмяркоўвалі пытанні сучасных падыходаў да маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе музычнай дзейнасці, вызначалі ролю сям'і ў патрыятычным выхаванні дашкольнікаў і інш. Яркім і запамінаючым эмацыянальным дапаўненнем метадычнага аб'яднання стала выступленне ўдзельнікаў тэатральнага гуртка "Жаронцы" Ракаўскага цэнтра народнай творчасці са спектаклем беларускага народнага лялечнага тэатру БАТЛЕЙКА пад кіраўніцтвам Лямбовіч Хрысціны Станіславаўны