У здаровым целе - здаровы дух!

18.11.2022
«У здаровым целе – здаровы дух!». Пад такім дэвізам сёння адбылося мерапрыемства ў нашай установе адукацыі разам з Федэрацыяй футбола Мінскай вобласці. Старшыня Федэрацыі - Чыкун А.В. паразмаўляў з выхаванцамі і супрацоўнікамі дзіцячага сада, пагуляў з дзецьмі ў футбол і аказаў спонсарскую дапамогу ўстанове адукацыі ў набыцці для дзяцей спартыўнай формы і спартыўнага інвентара.