Дэкада бяспекі дарожнага руху

16.11.2022
У рамках правядзення дэкады бяспекі дарожнага руху, якая праводзіцца ў Мінскай вобласці, выхаванцы ўстановы сустрэліся з супрацоўнікамі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Валожынскага раёна. Дзеці замацавалі свае веды аб правілах дарожнага руху, важнасці і значнасці выкарыстання аўтакрэсла пры перавозке дзяцей у аўтамабілі, правілах паводзін каля праезнай часткі. Запамінальным фіналам сустрэчы стала сумесна арганізаваная акцыя «Флікер для кожнага»: усе дзеці атрымалі ад супрацоўніка ДАІ флікер.