3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

01.07.2022

Напярэдадні Дня Незалежнасці, у дзяржаўнай установе адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" адбыліся тэматычныя выхаваўчыя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу нашай краіны.

Для выхаванцаў былі арганізаваны цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, накіраваныя на вывучэнне культуры і гісторыі нашай краіны: тэматычныя гутаркі "Беларусь - я табой ганаруся!", "Мая краіна Беларусь", маляванне на асфальце "Беларусь сінявокая", квэст-забава "Я кахаю Беларусь", завучванне вершаў пра Беларусь, чэлендж-фотавыстава "Сімвалы краіны" і інш.