9 МАЯ - ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

06.05.2022
У ДУА "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" напярэдадні Дня Перамогі выхаванцы старшай групы, разам са сваім выхавальнікам, здзейснілі экскурсію да Брацкай магілы нашага аграгарадка, дзе ўсклалі кветкі з павагай і падзякай да загінуўшых у час Вялікай Айчыннай Вайны. Таксама ва ўстанове адукацыі былі арганізаваны выстаўкі дзіцячых работ, прысвечаных Дню Перамогі.