23 лютага

23.02.2022

У ДУА "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" у Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была арганізавана спартыўна-гульнявая праграма для дзяцей. Выхаванцы падрыхтавалі творчыя вырабы для сваіх тат і дзядуляў, прынялі ўдел у спартыўным свяце, арганізавалі сумесную дзіцяча-бацькоўскую выставу "Ваенная тэхніка". Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё патрыятызму, выхаванне добразычлівых адносін паміж дзецьмі, фарміраванне калектывізму.