Свята "Новы год"

30.12.2021
З 27 па 29 снежня ў ДУА "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" адбыліся навагоднія святы для выхаванцаў усіх узроставых груп нашай установы. Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях з гасцямі, якія апынуліся ў дзіцячым садку, спявалі навагоднія песні, танцавалі разам са Снягуркай і Дзедам Марозам, і канешне, атрымалі даўгачаканыя падарункі. У гэтыя дні ў дашкольнай установе панаваў асаблівы святочны настрой, дзякуючы якому навагоднія мерапрыемствы дзецям запомняцца надоўга.