Выстава бацькоўска-дзіцячых работ "Навагодняя елачка"

27.12.2021

На вуліцы зіма, дзеці як ніколі чакаюць свята, цудаў, чараўніцтва! Выхаванцы сярэдняй групы ДУА "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у выставе навагодніх елак. 

Дзякуючы старанням і фантазіі дзяцей і іх бацькоў атрымаўся сапраўдны казачны яловы лес! У гэтым лесе можна атрымліваць асалоду ад прыгажосці і загадваць запаветныя жаданні, якія абавязкова спраўдзяцца!