Дзень бяспекі на лёдзе

07.12.2021
У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў з людзьмі на вадзе і лёдзе на вадаёмах Валожынскага раёна і ў сувязі з пачаткам перыяду ледаставу 7 снежня 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" быў праведзены Дзень бяспекі на лёдзе. У ходзе правядзення Дня бяспекі на лёдзе ў установе адукацыі адбыўся шэраг мерапрыемстваў з выхаванцамі і іх законнымі прадстаўнікамі, якія накіраваны на прафілактыку па выкананні мер бяспекі на лёдзе.