Акцыя "Накормім птушак"

25.11.2021

У дзяржаўнай установе адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" стартавала акцыя "Накормім птушак".

Выхаванцы разам са сваімі бацькамі і педагогамі паклапаціліся аб сваіх птушыных сябрах, якія засталіся ў нас зімаваць : падрыхтавалі і развесілі кармушкі на пляцоўках і напоўнілі іх пачастункамі.