Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі «Наша прафесія – выхоўваць будучыню краіны!»

04.10.2021

У рамках абласнога ХI педагагічнага марафону «Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм – ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны» спецыялісты нашай установы адукацыі прынялі ўдзел правядзенні Дня педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі «Наша прафесія – выхоўваць будучыню краіны!».

Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна ў онлайн-фармаце была арганізавана пітчынг-сесія «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва як сродак фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў патрыятызму і павагі да беларускіх народных традыцыях».

Аб вядучай ролі беларускай народнай цацкі ў далучэнні да звычаяў, традыцый, гісторыі і культуры свайго народа ў працэсе творчай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту распавяла Т.І. Доўнар-Слізская, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка”.