міні-праект "У госці да зайчыка"
12.02.2021У другой малодшай групе №2 пад кіраўніцтвам Аліны Мікалаеўны Бялоцкай рэалізоўваецца міні-праект "У госці да зайчыка". Мэта праекта - фарміраванне ў дзяцей цікавасці да даследчай дзейнасці па вырошчванні культурных раслін у пакаёвых умовах. Агарод на падаконніку спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей, дапамагае лепш пазнаць жыццё раслін, сфарміраваць ўяўленні пра ўмовы, неабходныя для росту і развіцця раслін.