Падрыхтоўка да навагодніх святаў

10.12.2020
Новы год стукаецца ў дзверы! Новы год - самае цудоўнае, напоўненае чараўніцтвам свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дзеці і дарослыя. З яго прыходам дом напаўняецца незвычайнай казачнай атмасферай. Вось і ў нашым дзіцячым садзе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў. Дзеці чакаюць цудаў і чараўніцтва. Само чаканне Новага года для нас гэта свята! Ідуць рэпетыцыі навагодніх выступленняў з выхавальнікамі і музычнымі кіраўнікамі. Развучваюцца танцы і песні. Выхавальнікі разам з дзецьмі ўпрыгожваюць групы і распранальні гірляндамі, сняжынкамі, навагоднімі цацкамі. У групах арганізаваны выставы сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў. Выставачны стэнд штодня папаўняецца ўсё новымі і новымі навагоднімі паштоўкамі. Выхавальнікі, дзеці і бацькі пастараліся стварыць атмасферу сапраўднага свята і чараўніцтва. Дзякуй усім за удзел.