Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год"

04.12.2020
Традыцыйна ў снежні напярэдадні навагодніх святаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскую акцыю "Бяспечны Новы год!». Яе мэта - папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

У рамках акцыі праводзіцца конкурс на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год".

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць відэаролік па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці і размясціць яго на ўласным канале YouTube альбо на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках пад хэштэгам # БезопасныйНовыйГод#. Тэмы відэаролікаў: «Бяспечная навагодняя елка», «Піратэхніка», «Галалёд», «Паводзіны ў зімовага вадаёма», «Пераахаладжэнне» і г.д.

Фармат не абмежаваны, вітаецца стварэнне ролікаў гумарыстычнага характару. Відэа могуць утрымліваць падрыхтоўку ўдзельніка і яго членаў сям'і да навагодніх імпрэз, стварэнне навагодняй бяспечнай атмасферы ў доме, навагодніх касцюмаў ў стылі МНС для членаў сям'і, агляд бяспечных упрыгожванняў для дома і навагодняй елкі і г.д.

Лепшыя работы будуць прадстаўлены на абласны этап. Заяўкі на ўдзел у конкурсе і спасылку на яго ў сацыяльных сетках неабходна даслаць на электронную пошту volozhin-rochs@tut.by альбо прадаставіць ў Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (г.Валожын, вул.Камсамольская, 6) да 25.12.2020 года.