Конкурс «Навагоднія паштоўкі»

26.11.2020
26 лістапада стартуе конкурс вырабаў «Навагоднія паштоўкі». У апошні час вялікую папулярнасць набываюць паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Прапануем усім прыняць удзел у нашым конкурсе Навагодніх паштовак. Умовы правядзення: У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя. На конкурс прымаюцца паштоўкі, зробленыя дзецьмі самастойна і з дапамогай бацькоў. Кожны ўдзельнік можа выставіць не больш за дзве работы. Работы прымаюцца да 15 снежня 2020 года. Вызначэнне пераможцы. Пераможца вызначаецца ў выніку анлайн-галасавання. Перамагае праца, якая набрала найбольшую колькасць галасоў.