Увага! Конкурс!

25.11.2020
Абвешчаны раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Созидая, не разрушай"

Конкурс праводзіцца з мэтай высокай экалагічнай культуры выхаванцаў, актыўнай сацыяльна-культурнай пазіцыі ў дачыненні да разнастайнасці флоры і фауны, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

Намінацыі конкурсу і крытэрыі ацэнкі

5.1. экалагічны малюнак

5.1.1. Намінацыя «Подых прыроды»:

на конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў адвольнай тэхніцы, з выкарыстаннем любых матэрыялаў: алей, акварэль, гуаш, туш, тэмпера, каляровыя алоўкі і інш. Рэкамендуемы фармат - А4 (210 х 297 мм), А3 (297 х 420 мм). Малюнкі могуць быць выкананы на ватмане, кардоне, палатне і інш. Малюнкі павінны адлюстроўваць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых катэгорыі: выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі (5-6 гадоў).