Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў 2020/2021 навучальным годзе

01.09.2020

У 2020/2021 навучальным годзе плата за падручнікі складае: 5,40 руб. - для дашкольнікаў, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю.

Даведачна:

Памер платы за падручнікі ўстанаўліваецца, зыходзячы з базавай велічыні і  складае 0,2 яе памера для дашкольнікаў (пункт 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24.06.2011 № 839 "Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і парадку прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне")

Плата за карыстанне падручнікамі уносіцца да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.

50% аплата за падручнікі для бацькоў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

 Бясплатнае карыстанне падручнікамі усталёўваецца для:

- дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і ў інтэграваных класах;

- дзяцей-сірот, дзяцей,  якія засталіся без апекі бацькоў;

- дзяцей - інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў;

- дзяцей, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы;

- выхаванцы з сем’яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўныя дапамогi на дзяцей старэйшых за тры гады.