Працягваем прагляд онлайн-спектакляў

14.04.2020
Мінскі абласны драматычны тэатр і тэатр лялек «Батлейка» працягваюць серыю онлайн-трансляцый спектакляў для дзяцей

Так, 14 красавіка ўсёй сям'ёй можна будзе паглядзець «Кошкі-мышкі». Гэтая пастаноўка прасякнута ідэяй усеагульнай дружбы, бо ў фінале кот Леапольд і мышы абавязкова памірацца.

15 красавіка для дзяцей ад 3 гадоў пакажуць спектакль-прыгоду «Доктар Айбаліт». Казка апавядае пра добрага доктара і яго  сябрах і памагатых.

16 красавіка адбудзецца трансляцыя музычнай казкі-спектакля «Тыграня Петрык» для дзяцей ад 3 гадоў. Малянят чакае сустрэча з пацешным тыграня, які ўсяго баіцца.

17 красавіка юныя гледачы змогуць убачыць сюжэт казкі «Кот у ботах». Хвастаты дапамог свайму гаспадару атрымаць тытул маркіза дэ Карабаса, абхітрыў і адолеў страшнага людаеда.

Далучыцца да трансляцыі традыцыйна можна ў 12.00.

Трансляцыі пройдуць на сайце SB.BY, а таксама ў групах “Беларусь сегодня” ў сацыяльных сетках “Аднакласнікі”, “Вконтакте” і “Фэйсбук”.