Майстар-клас "Роспіс яек воскам"

18.03.2020
Дырэктар Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Хрысціна Станіславаўна Лембович правяла майстар-клас па роспісу яек воскам для работнікаў дзіцячага садка. Таксама яна правяла экскурс у гісторыю: што значыць велікоднае яйка, чаму яйкі фарбавалі ў чырвоны колер, як выкарыстоўваліся яйкі пасля на працягу года ў сакральных, аздараўленчых або ахоўных мэтах.