Савет ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама

04.03.2020
4 сакавіка 2020 года адбылося пасяджэнне выніковага Савета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, на якім былі падведзены вынікі працы сістэмы адукацыі, спорту і турызму Валожынскага раёна за 2019 год і вызначаны перспектывы развіцця на 2020 год

Картыннік Тамара Дзмітрыеўна, загадчык дзяржаўнай установай адукацыі “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка” выступіла з пытаннем аб арганізацыі работы па стварэнні бяспечнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Пераможцамі раённага конкурсу "За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі" на лепшую арганізацыю работы сярод устаноў адукацыі і “За шматгадовае плённае кіраўніцтва першаснай прафсаюзнай арганізацыяй” па выніках 2019 года сталі: у намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці» - дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка”.