Метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі устаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў Валожынскага раёна

13.02.2020
Саўчук Таццяна Рыгораўна выхавальнік дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у метадычным аб'яднанні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі устаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў Валожынскага раёна.На семінары-практыкуме была прадстаўлена сістэма работы педагогаў па экалагічнай адукацыі выхаванцаў ва ўмовах вучэбна-педагагічнага комплексу. Семінар-практыкум спрыяў назапашвання, абагульненню і абмену вопыту педагогаў па выхаванню экалагічнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту (авалоданне першапачатковымі ведамі пра прыроду, ўзаемасувязі чалавека з навакольным прыродным асяроддзем, фарміраванне гуманнага стаўлення да прыроды, уяўленняў пра ўнікальнасць кожнай жывой істоты і інш.)