Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі
Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца у адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу адукацыі;
аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 жніўня 2022 г. № 230