Акцыя

23.01.2020

Акцыя «Вучымся мыць ручкі з дзяцінства»

23 студзеня 2020 года спецыялістамі дзяржаўнай установы «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ў дзяржаўнай установе адукацыі “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка” адбылася акцыя «Вучымся мыць ручкі з дзяцінства». Урач-гігіеніст Грыка Ірына Юр’еўна распавяла дзецям аб тым,  навошта і калі трэба мыць рукі, а таксама  практычна адпрацавалі правілы мыцця рук.