Акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пройдзе ў Валожынскім раёне

27.02.2024

У Беларусі з 01 па 29 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя

“Дзень бяспекі. Увага ўсім!»,

якая прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.

Сусветны дзень грамадзянскай абароны адзначаецца штогод 1 сакавіка. Ён быў заснаваны ў мэтах прыцягнення грамадскай увагі да важных задач, якія выконваюцца нацыянальнымі службамі грамадзянскай абароны і процідзеяння надзвычайным сітуацыям.