Падрыхтоўка да Дня абаронцы Айчыны

21.02.2024

Дзень абаронцы Айчыны павінен запомніцца ўсім хлопчыкам, якія ходзяць у дзіцячы сад. Таму задача выхавальнікаў дашкольнай адукацыі прыдумаць разам з дзяўчынкамі, як лепш усяго павіншаваць іх хлопчыкаў з Днём абаронцы Айчыны. Разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі выхаванцы падрыхтоўвалі віншавальныя паштоўкі, надзімалі паветраныя шары для святочнай фотазоны, размалёўвалі атрыбуты для святочнага мерапрыемства, расказвалі вершы для віншавальнага чэленджа, гулялі ў гульні.

Падрыхтоўка да свята выдатна аб’ядноўвае дзяцей, развівае іх творчыя здольнасці, характар. Не варта ўпускаць такую магчымасць і прысвяціць падрыхтоўцы гэтай памятнай даты ўвесь дзень.