Юныя агароднікі

15.02.2024

Сканчаецца зіма, сонейка з кожным днём усё вышэй і вышэй, а дзень усё даўжэй і даўжэй. Прыйшоў час пасадак.  У другой малодшай групе ўжо разбілі агарод. Зрабілі табліцы-паказальнікі з назвамі раслін. Падабралі мастацкую літаратуру: вершы, прымаўкі, казкі, загадкі аб гародніне. Падрыхтавалі элементы агароднага дэкору (хатка, фігуркі звяроў і людзей).

Вынікі назіранняў будуць запісвацца ў "Пашпарце назіранняў за агародам", каб выхаванцы маглі паэтапна назіраць рост раслін і іх змены.