Гульня - гэта не толькі крыніца радасці, але і сродак навучання

09.02.2024

Гульня “Падарожжа па Рэспубліцы Беларусь”

Для любога дзіцяці гульня - спосаб пазнання свету і свайго месца ў гэтым свеце.

Выхаванцы сярэдняй групы разам з выхавальнікам дашкольнай адукцыі гуляючы "падарожнічалі" па Рэспубліцы Беларусь. Замацоўвалі ўяўленні аб этапах выканання вырабаў беларускіх рамёстваў (ганчарства, лозапляценне), старадаўніх прадметах беларускага побыту (карыта, студня, самавар); суадносілі традыцыйныя святы Рэспублікі Беларусь (Івана Купала, Каляды, 8 сакавіка, Вялікдзень, Новы Год) з іх прыкметамі; знаёміліся з нацыянальнымі стравамі Рэспублікі Беларусь (бліны, халаднік, грэчка з грыбамі, амлет, дранікі).

Выхаванцы цікава правялі час і атрымалі масу здавальнення ад гульні.