Дзеці і энергазберажэнне

12.01.2024

Дзеці і энергазберажэнне

   Нядзіўна, што ў эпоху развітай і прагрэсавальнай цывілізацыі нават маленькія дзеці з лёгкасцю валодаюць камп'ютарам і тэлефонам. Умеюць самастойна ўключаць і выключаць святло, знаходзіць любімыя мультфільмы на тэлевізары, а таксама наладжваць камфортную тэмпературу вады ў кране.

    Усё пералічанае вышэй мае непасрэдную сувязь з прыроднымі рэсурсамі, энергарэсурсамі. А іх, як вядома, трэба зканоміць.

      У нашай дашкольнай установе выхавальнікі дашкольнай адукацыі фарміруюць устойлівую матывацыю дашкольнікаў да энергазберагальнага ладу жыцця з дапамогай інтэрактыўнай гульні-віктарыны "Прафесар Чамучкін на планеце Энергазберажэння".