Новы Год - любімае свята!

03.01.2024

   Новы Год - самае любімае доўгачаканае свята, усіх дзяцей і дарослых. Новы год з нецярпеннем чакаюць у кожнай дашкольнай установе, да яго доўга і старанна рыхтуюцца. Вось і мы не засталіся ўбаку. Прыгажуня Снягурачка з Дзядулем Марозам пачаставалі дзетак прысмакамі за прыгожыя касцюмы, расказаныя вершы, хараводы.

    Святы выдаліся на славу. Гучала шмат смеху, песень. Усе дзеткі атрымалі навагоднія падарункі.

   Новы Год - гэта казачны час, калі ўсё абнаўляецца і пачынаецца спачатку, таму ў гэтае свята ад усёй душы жадаем усім цудоўных адкрыццяў, новых здзяйсненняў ва ўсіх справах! Хай каханыя і родныя заўсёды будуць побач, усмешка не сходзіць з твару. З Новым годам!