Падрыхтоўка да зімовых свят

15.12.2023

Зіма - самая вясёлая пара года! Кожны месяц зімы розны. Снежань - месяц першага снегу і любімага ўсімі свята Новага года. Студзень - свята Раства, зімовых гульняў і забаў. Люты - апошні і самы суровы, марозны месяц зімы.
Прагулкі ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. У час прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае прыязнасць, пачуццё адказнасці.