Акцыя "Уключай энергаэфектыўнасць"

11.11.2023

Найважнейшая задача дзяржавы і грамадства ў цэлым - навучыцца граматна, эканомна выкарыстоўваць энергарэсурсы нашай краіны. Задача педагога - сфарміраваць беражлівыя адносіны да выкарыстання энергарэсурсаў у дзяцей, пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Разуменне неабходнасці клопату аб навакольным свеце, пераходу ад марнатраўнасці да беражлівасці, выхаванне пачуцця «гаспадара» - гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца ў дзіцячай дашкольнай установе.

У сувязі з акцыяй, педагогі правялі мерапрыемствы: дыдактычную гульню "Энергарэсурсы", рухомую гульню "Калі ўключаць лямпачку?", інфармацыйна-камунікатыўную гульню "Было-стала", Арт-тэрапію "Папоўнім энергію планеты", гутарку "Вучымся берагчы энергію", эсперыментаванне "Статычная электрычнасць", занятак на тэму "Берагі цяпло".