Дзень бацькі

21.10.2023

Дзень бацькі - гэта не толькі нагода лішні раз выказаць ім словы павагі і падзякі, але і правесці разам час.

Наш дзіцячы сад не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. Мэта мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня бацькі - захаванне і развіццё сямейных каштоўнасцей, умацаванне інстытута сям'і.

У рамках святкавання Дня бацькі ў групах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу: былі праведзены цікавыя тэматычныя гутаркі, выставы дзіцячых работ "Мой любімы тата", выраб падарункаў "Сюрпрыз для таты", выхавальнікі сумесна з дзецьмі запісалі відэапаштоўкі "З днем бацькі".

Дзеці ўсіх узроставых пастараліся павіншаваць сваіх татаў.