Дзень Маці

14.10.2023

Дзень Маці - выдатны дзень, а значыць, ёсць ячшэ адна нагода павіншаваць нашых мам, падзякаваць ім за дабрыню і ласку, далікатна абняць і пацалаваць. Колькі б добрых, добрых слоў мы не казалі нашым мамам, колькі б нагод для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.

Дзеці адправілі відэаліст дарагім сваім матулям з аповядамі пра іх дабрыню, прыгажосць, пяшчоту, каханне і паслалі ім паветраны пацалунак!