З днём настаўніка !!!

01.10.2023

Мы - педагогі... Якая гама пачуццяў утоена ў гэтай фразе: педагог - артыст, у якога кожны дзень - прэм'ера, прычым без дубляў, педагог - выхавальнік, які гаворыць і паказвае сваімі паводзінамі і ўчынкамі, што такое добра і што такое дрэнна; педагог - павадыр, які дапамагае сваім вучням раскрыць таямніцы сваёй навукі і вядзе іх за сабой.

Жадаем, каб увесь свет Вамі захапляўся і шанаваў Вашу працу, каб усяму свету Вы дарылі вялікія веды і радасныя ўсмешкі. Хай кожны дзень праходзіць удала, а выкладанне заўсёды застаецца любімай справай, і на Вашым шляху не будзе складаных перашкод.