Дзень народнага адзінства

17.09.2023

17 верасня - першы ў гісторыі незалежнай Беларусі Дзень народнага адзінства. Дадзенае свята - цудоўная магчымасць успомніць пра нашу гістарычную і культурную спадчыну, пра багацце беларускіх традыцый, пра лепшыя якасці беларускага народа.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства 17 верасня ў дзіцячым садку быў арганізаваны флэшмоб "Моцныя - таму, што разам!". Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі расказалі дзецям аб прыгажосці роднага краю, нацыянальных рамёствах, правялі тэматычныя заняткі: "Герб і флаг Беларусі", "Мая радзіма Беларусь".