Акцыя "Бяспечнае дзяцінства"

15.08.2023

15 жніўня для выхаванцаў дзіцячага садка аказаўся незвычайным днём! У рамках правядзення акцыі "Бяспечнае дзяцінства" супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь завіталі ў госці да маленькіх немаўлят нашага дзіцячага садка. Супрацоўнікі МНС пазнаёмілі дзяцей з асаблівасцямі сваёй працы, прадэманстравалі моц і прыгажосць вады, якая дапамагае ім у барацьбе з агнём пры пажарах. Кожны выхаванец на хвілінку "паспрабаваў свае сілы ў ролі пажарнага". Ну і канешне, самым яскравым момантам сустрэчы стала пажарная машына, у якой кожнаму дзіцяці можна было адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам.